ВБЎ абвяшчае ўступную рэгістрацыю на бясплатныя анлайн-курсы

Вольны Беларускі Ўніверсітэт пры падтрымцы Фонда міжнароднай салідарнасці абвяшчае ўступную рэгістрацыю на бясплатныя анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў на вясновы семестр, а таксама на праграму Global Mini MBA «Кіраванне малым бізнесам»

 

Меркаваны пачатак заняткаў – канец студзеня-люты 2022 года

Курсы будуць выкладацца з выкарыстаннем платформы Google Classroom. Курсы былі адабраныя Праграмнай радай ВБЎ на аснове гуманітарных і акадэмічных крытэрыяў.

Пры падрыхтоўцы анлайн-курсаў беларускія выкладчыкі прайшлі курс навучаньня ў эстонскіх спецыялістаў – кансультанты па педагагічным праектаванні анлайн-курсаў, выкарыстанні інфармацыйных і мультымедыя тэхналогіяў з Талінскага ўніверсітэту.